Гісторыя Братоў Францішканаў на Беларусі
19 красавіка 1258г. францішкане, якія адправіліся на Ўсход атрымалі шырокія прывілеі ад папы Аляксандра IV (магчымасць закладаць кляштары, навязваць кантакты з вызнаўцамі іншай веры, свабодна удзяляць сакрамэнты вернікам, звальненне ад касцельных караў, выбар і назначэнне душпастыраў, прыняцце святарскіх шлюбаў ад любога каталіцкага біскупа). Гэта дазволіла развіваць місійную дзейнасць. Але на терыторыі Вялікага Княства Літоўскага (далей - ВКЛ), да якой належала большая частка сучаснай Беларусі дзейнасць гэта была амаль немагчыма, таму што ў XIV ст., ВКЛ было яшчэ паганскай дзяржавай.
Толькі хрост ВКЛ дазволіў пачаць місійную дзейнасць на гэтых землях. Менавіта таму гісторыя францішканаў на Беларусі сцісла звязана з гісторыяй ВКЛ, Польшчы, Украіны і Расіі.
Гэта гісторыя бярэ свой пачатак ў XIVст. На большасці терыторыі сучаснай Беларусі панавалі Вялікія Князі Літоўскія (Вітаўт, Гедымін, Альгерд). Князі пашырылі свае ўладанні далека за землі расійскія, вызваліўшы іх ад татараў. Расійскі характар дзяржаўнасці вельмі перашкаджаў у прыняцці хросту па лацінскаму абраду. Пакуль ВКЛ было паганскай дзяржавай Русічы спадзяваліся, што княства прыме праваслаўны хрост(гэта зрабіў на смертным ложку Вялікі Князь Альгерд). Масква пачала ў імя праваслаўя забіраць землі, якія да яе раней належалі.
З другога боку ВКЛ пагражаў Крыжацкі Ордэн, які разумеў навяртанне паганскіх народаў як заваяванне новых тэрыторый сіламі крыві і жалеза. Далучыўшы да ўжо заваёваных тэрыторый землі ВКЛ крыжакі значна павялічылі б свае ўладанні. Такому плану магло перашкодзіць прыняцце ВКЛ хросту незалежна ад крыжакоў, тым самым пахіснуць прычыны і задачы існавання Крыжацкага Ордэна ў Прусіі. Менавіта гэта было прычынай такой вялікай неахвоты крыжакоў да ВКЛ і характар іх паводзін гэтых землях: сваёй мэтай яны лічылі заваяваць ВКЛ і пільнаваць каб княства самастойна, без удзелу крыжакоў не прыняло каталіцтва. Таму хрысціянства лацінскага абраду не пранікла з Прусіі, але з боку Польшчы і Інфлянт (Рыга).
Арцыбіскуп Фрыдэрык, будучы мінарэтам (францысканец, 1304-1341) 17 лютага 1311г., атрымаў папскі прывілей, які дазваляў ордэнам францішканаў і дамініканаў закладаць канвенты ў місійных мэтах. У той самы час, калі ў Рызе знаходзіўся папскі легат Францішак дэ Малана да яго і да арцыбіскупа Фрыдэрыка з просьбай прыслаць двух францішканцаў звярнуўся Вялікі Князь Вітаўт - дзейнасць францішканаў ужо раней была заўважана ім. Манахі прынялі запрашэнне Вялікага Князя і занялі касцёл пабудаваны ім (сёння немагчыма дакладна сказаць, што гэта была за мясцовасць, але гісторыкі лічаць, што гэты касцёл знаходзіўся ў Коўна). Пазней гэта святыня была спалена крыжакамі. Але негледзячы на вайну з Крыжацкім Ордэнам францішканская і дамініканская місіі на тэрыторыі ВКЛ развіваліся. Ужо ў часы праўлення Вялікага Князя Гедыміна (1314-1341) францішкане мелі свае касцёлы ў Вільні і Навагрудку.
Гедымін атрымаў ліст ад папы Яна ХХІІІ, у якім намеснік Св. Пятра заклікаў Вялікага Князя да прыняцця хросту. У 1317 г. Гедымін адказаў папе, што ахвотна прыме хрост, паколькі патрабуе абароны ад крыжакоў. У адказ папа выслаў да князя сваіх легатаў. Цяпер нават Крыжацкі Ордэн павінен быў падпісаць мірнае пагадненне з ВКЛ, што і адбылося 2 кастрычніка 1322г. Аднак адначасова крыжакі падпісалі саюзнае пагадненне з Ноўгарадам Вялікім супраць ВКЛ.
Ян ХХІІІ выслаў да Гедыміна біскупа Барталамея і абата Бернарда. Прыбыўшы ў лістападзе 1324г. у Вільню і спаткаўшыся з Вялікім князем яны даведаліся, што Гедымін не мае намеру прымаць хрост, а тыя лісты да папы без яго ведама і не маючы патрэбных паўнамоцтваў высылалі францішкане (за што пазней і былі выдалены з рады Вялікага Князя). Легаты вярнуліся ў Рыгу з нічым, хаця і затвердзілі Віленскае мірнае пагадненне паміж хрысціянамі. Крыжакі былі задаволены: яны ефектыўна перашкодзілі Гедыміну і ўсяму насельніцтву ВКЛ прыняць хрост.
Непрыхільнасць Гедыміна да францішканаў была толькі паказной, бо адначасова ён выслаў францішканіна Герарда ў Рыгу ў якасці пасла.
У той час кляштар у Вільні павінен быў быць даволі вялікі, бо былі ў ім не толькі 3 браты, але таксама асобы свецкія і некалькі святароў. Аднак і гэта не магло заспакоіць патрэбы ВКЛ, таму Гедымін звярнуўся да генерала францішканаў з просьбай выслаць братоў - місіянераў, якія валодаюць польскай, семігольскай і рускай мовамі.
Лічыцца, што пад старасць Гедымін страціў прыхільнасць да хрысціянскіх місіянераў, але магчыма ён толькі паслухаўся выступленняў незадаволеных людзей. Гэта дало пачатак легендзе аб забойстве ў Вільні 36 францішканаў. Легенда ў сваю чаргу паклала пачатак сталай фундацыі касцёла францішканаў у Вільні на Пясках.
У наступныя дзесяцігоддзі дзейнасць закона францішканаў на тэрыторыі ВКЛ прыпынілася. У 1386г., калі ВКЛ дзяржаўна прынімала веру, касцёла францішканаў не было ні ў Вільні, ні ў Навагрудку. Толькі ў фундацыйным дакуменце Віленскага біскупства ад 17 лютага 1387г. узгадваецца пра існаванне дому мінарытаў. 4 верасня 1390г. крыжакі, наступаючы на Віленскія землі спалілі кляштар і касцёл. Адбудавалі яго толькі ў 1414г.
Кляштар пад вызваннем Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Ашмянах першы раз упамінаецца ў тэстамэнце біскупа Андрэя (1320/30-1398, першы Віленскі біскуп, францішканін, паходзіў з роду Ястжэмбцув) 27 лістапада 1397г. Канвент знаходзіўся не ў самым горадзе, але вельмі блізка ад яго.У гэтым тэстамэнце таксама ўпамінаецца нейкі Вайцех Манівід, віленскі стараста, які 24 жніўня 1407г. ахвяраваў кляштару 2 падданых з павіннасцямі ў весцы Мірклішкі.
Пачатак Лідскай фундацыі 3 червеня 1397г. паклаў таксама біскуп Андрэй. Кляштар у Лідзе паўстаў з волі Ягайлы і Вітаўта і атрымаў назву Св. Крыжа і Св. Францішка. Пазней ён быў знішчаны падчас вайны Свідрыгайлы з крыжакамі(1402-1403гг.). У 1414г. касцёл адбудавалі, але ўжо ў якасці дыяцэзыяльнага. Змянілі таксама яго назву.
Найбольш позна паўстаў кляштар ў Пінску. Існаваў фундацыйны дыплом выдадзены Князем Пінскім Зыгмунтам Кейстутавічам і датаваны 1396г.
Хоць гэты дыплом быў прызнаны несапраўдным ніхто не сумняваецца, што менавіта князь Зыгмунт Кейстутавіч быў фундатарам канвенту і касцёла ў Пінску (пацверджана сапраўдным дыпломам выдадзеным у 1445г. Казімірам Ягелончыкам). Дзякуючы таму, што знаходзіўся найдалей ад Вільні і Віслы, кляштар меў прыхільнасць манархаў, якія павялічвалі яго маёмасць сваімі ахвяраваннамі.
Казімір Ягелончык аддаў кляштару вёску Ахова, Выскавічае поле (пазней таксама стала вёскай), дзевяць двароў у горадзе і карчму. Рускія магнаты таксама былі шчодрымі: у 1510г. князь Фёдар Яраславіч даў кляштару спецыяльныя прывілеі. Увесь Пінск і кляштар былі пабудаваны з дрэва і на працягу наступных 3 стагоддзяў такімі ж заставаліся негледзячы на шматлікія пажары. Парафія была вельмі вялікай (усё Палессе) і займала плошчу большую ад біскупства. Доўгі час Пінск быў першым і адзіным канвентам францішканаў, які меў парафію і дзе гвардыян адначасова выконваў функцыі пробашча.
31 снежня 1409 Папа Аляксандр V выдаў дазвол некалькім дамам францішканаў прымаць ахвяры, аднак з выключэннем нерухомасцяў.
Дакладна вядома, што на пачатку ХVI ст. біскуп Табор і кароль Аляксандр зацвердзілі маёмасны стан (1504/1509г ) гвардыяну Паўлу. З гэтага дакумента можам даведацца, што на кожнае свята Божага Нараджэння Пінскі стараста ахвяраваў кляштару 2 бочкі мёду і 4 камяні воску. Вяльможа Фёдар Яраславыч і яго жонка Алена павялічылі маёмасць кляштара ахвярамі ў 1506/1513гг., якія былі дазволены Зыгмунтам І. Негледзячы на гэта немагчыма было займацца місійнай дзейнасцю толькі на сродкі атрыманыя з ахвяр, патрэбны былі таксама сталыя даходы.
Пад канец XVI ст. да кляштара ў Пінску належалі 3 вёскі, 30 дамоў у горадзе,карчма. Акрамя ўсяго гэтага кляштар меў сталыя грашовыя і натуральныя даходы. Кляштар у Ашмянах меў вёску з 20 падданымі.
25 мая 1625г. у Рыме былі ўтвораны 2 законныя правінцыі (руская і польская), якія праіснавалі да 1686г. У рускую правінцыю ўваходзілі 2 ранейшыя кустодыі (руская і віленская). У гэты час на зямлі Беларускай паўставалі новыя францішканскія кляштары. Калі - некалі, у сувязі з непаразуменнем з фундатарам і правінцыяй некаторыя займаныя пляцоўкі ліквідаваліся. Яшче перад падзелам правінцый былі закладзены кляштар ў Сенна, Паставах,Нарвілішках і Гальшанах.
Сенна - фундацыя Курчуў, 1609г. пад вызваннем Св. Тройцы (найбольш пасунуты на Ўсход кляштар). Мелася парафія і забеспячэнне зямельнымі рэсурсамі.
Гальшаны (Альшаны) - ахвяравяныя ў 1596г. Львом Сапегам. Пабудаваны толькі ў 1618г. пад вызваннем Св. Яна Хрысціцеля.
Паставы - 25 снежня 1615г. тут пабываў міністар генеральны Даната Капута, які вырашыў, што гэта мясцовасць падыходзіць пад канвент. Фундатарам быў эксправінцыял Ян Каміль. Адначасова пачалі адбудоўваць Пінск, які быў спалены ў 1618г. Будавалі зноў з дрэва, але дах касцёла пакрылі чарапіцай, прывезенай аж з Кіева.
Дзісна - фундацыя Кшыштафа Хэлхаўскега пад вызваннем Беззаганнага Зачацця, 1630г. гэты кляштар размяшчаўся найдалей на Паўночны Ўсход.
Калтыняны - 1633г., фундацыя Яна Нарбутта, пад вызваннем Св. Пятра і Паўла.
Гродна - фундатар Эўстахі Курч, пад вызваннем Маці Божай Каралевы Анёлаў(на левым беразе Нёмана кляштар атрымаў вёску Панямунне)
Лукомль - фундатар Базылі Лукомскі, 1637г.
Лапеніцы - фундацыя Альфонса Лацкега, жмудскага каштэляна, пад вызваннем Беззаганнага Зачацця.
Удзял - фундацыя Юзэфа Корсака (1637/47?) пад вызваннем Беззаганнага Зачацця.
Полацк - фундацыя Тэафіла Храпавіцкега ў 1648г. пад вызваннем Св. Францішка і Св. Антонія.
Усе кляштары мелі адну альбо некалькі вёсак і сёл, акія прыносілі значныя даходы. Былі пабудаваны з дрэва, але паволі перабудоўваліся. Аднак ніводзін кляштар не мог параўнацца прыгажосцяй з кляштарам ў Гальшанах. Разам з касцёлам у Вільні і Коўна касцёл у Гальшанах быў адной з найбольш прыгожых святынь францішканаў на тэрыторыі ВКЛ.
Але развіццю кляштараў увесь час перашкаджалі. Вайна з казакамі Багдана Хмяльніцкага знішчыла канвент у Пінску (1649/50). З Усходу пагражалі маскалі, з Захаду шведы. У Гродне і Ашмянах у 1659г. усё было зраўняна з зямлёй. Касцёл у Гальшанах быў часткова разбураны і стаяў без даху. Полацк ўжо занялі маскалі, у Дзясне, Лукомлі, Сенне браты таксама ўжо не маглі ўтрымацца. Хронікі паведамляюць, што "..гвардыяны мелі рухомыя рэзідэнцыі(..), а гвардыян Удзяла вядзе жыццё больш хлопскае чым манаскае.." . Манахам з Гальшан і Пастаў таксама пагражала небяспека з боку маскалёў. Асаблівай ўвагі заслугоўвае Гродзенскі гвардыян Ян Часлаўскі - дзякуючы яму кляштар вытрымаў наезды шведаў, казакоў і маскалёў.
Аднак, негледзячы на на разбурэнні і вандроўніцтва, браты рэгулярна збіраліся на капітулы, у Львове нават дзейнічаў навіцыят.
Пазней паўставалі новыя кляштары:
Мінск - 1676 г., фундацыя Морскіх.
Орша - фундацыя Станіслава Катоўскага ў1680 г. Кляштар пабудавалі толькі ў 1762/72 г. Пазней, пасля стварэння асобнай правінцыі ў ВКЛ існуюць таксама новыя канвенты (першая капітула 1 лютага 1687 г., правінцыялам стаў Міхалоўскі):
Гельваны - 1685 г.
Хубін - фундацыя Яна Пакоша, полацкага стольніка, у 1695 г., канчаткова прыняты ў 1715 г.
Празарокі - фундацыя Юстыніяна Шчыта, полацкага падкаморнага ў 1698г.
Івянец - фундацыя Тэадора Ваньковіча, мінскага стольніка ў 1702 г.
Свіслач - фундацыя Яанны з агінскіх тарловэй, жонкі літоўскага чэсніка, у 1705г.
Навагрудак - фундацыя Томаша Вайніловіча, навагрудскага падстолега , у 1714г.
Усе пералічаныя канвенты ў мястэчках і сёлах былі пабудаваны з дрэва, але з цягам часу кляштары пачалі будаваць з цэглы. Колькасць манахаў была невялікай і большага значэння ніхто з іх не меў.
Пасля 25-гадовага прыпынку ў сваёй місійнай дзейнасці, францішкане вярнуліся ў:
Шэбайполе - фундацыя наследніка вёскі Лукаша Александровіча ў 1737г.
Удзял - у 1776г. пачалося будаўніцтва кляштара, біскупам Тавяньскім (францішканін) быў пакладзены вугольны камень, у 1791г. там была арганізавана парафія.
1740-1767 - пабудаваны з цэглы кляштар у Калтыняне.
1768 пабудаваны новы касцёл у Полацку. Асвяціў яго біскуп Тавяньскі.
1771г. - пабудаваны кляштары ў Мінску і Хубіне.
1772г. - скончана будова касцёла ў Сеннне. Пасля заканчэння будовы фундатар Тадэвуш Агінскі атрымаў ад папы Клеменса ХІV цела Св. Фартуната. Унясенне рэліквіі было злучана з капітулай. Адбылося гэта ў чэрвені 1772г. на капітулу прыехала каля 90 айцоў, ва ўрачыстасці ўдзел прымаў таксама біскуп Тавяньскі.
1775г.- Навагрудак.
1779г.- Шэбайполе.
1786г. - Свіслач.
1760 -1796г.- Лапеніцы.
Другі ітрэці падзелы Рэчы паспалітай паклалі канец развіцця дзейнасці францысканцаў на Беларусі.
У 1819 г. на загад расійскіх улад літоўская і руская правінцыі былі злучаны разам (сядзіба правінцыяла знаходзілася ў Вільні).
Францішканскія кляштары на Беларусі засталіся ў Жодзіне, Гелванах, Калтынянах, Ашмянах, Гальшанах, Нарвілішках, Гродне, Навагрудку, Лапеніцы,Свіслачы, Шэбайполі, Пінску, Мінску,Серафіне, Івянцы, Паставах, Удзяле, Дзісне, Празароках, Полацку, Хубіне, Сенне, Оршы, Лукомлі (разам 24).
У 1832г. кляштары захаваліся толькі ў Гродне, Навагрудку, Гальшанах, Оршы, Ашмянах, Пінску, Сенне, Удзяле (разам 8). Пасля 1860г. кляштар застаўся толькі ў Гродне.
