Belarusian English French German Italian Lithuanian Polish Russian Spanish Ukrainian

Малітва святога Францішка да Найсвяцейшай Тройцы

Святы, святы, святы, Пан Бог усемагутны, які быў і які ёсць, і які прыйдзе.
Будзем праслаўляць і ўзвялічваць Яго вечна.
Годны Ты, Пане і Божа наш, прыняць хвалу і пашану, славу і благаслаўленне.
Будзем праслаўляць і ўзвялічваць Яго вечна.
Годнае Ягня, якое было забітае, узяць моц і боства, і мудрасць, і сілу, і пашану, і хвалу, і благаслаўленне.
Будзем праслаўляць і ўзвялічваць Яго вечна.
Праслаўляйма Айца і Сына з Духам Святым.
Будзем праслаўляць і ўзвялічваць Яго вечна.
Усе справы Божыя, благаслаўляйце Пана.
Будзем праслаўляць і ўзвялічваць Яго вечна.
Праслаўляйце Бога ўсе Яго слугі, якія Яго баіцеся, малыя і вялікія.
Будзем праслаўляць і ўзвялічваць Яго вечка.
Няхай Яго прыгажосць праслаўляюць неба і зямля, і ўсе стварэнні, якія ёсць у небе і на зямлі, і пад зямлёю, і мора, і ўсё, што ў ім ёсць.
Будзем праслаўляць і ўзвялічваць Яго вечна.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Будзем праслаўляць і ўзвялічваць Яго вечна.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
Будзем праслаўляць і ўзвялічваць Яго вечна.

AddThis Social Bookmark Button