Малітва перад выхадам у інтэрнэт
Усемагутны і вечны Божа
Які стварыў нас на Сваё падабенства
І загадаў нам шукаць усяго, што добрае, праўдзівае і выдатнае
Асаблівым чынам ў цудоўнай выяве
Твайго Адзінароднага Сына, Пана нашага, Езуса Хрыста
Дазволь нам прасіць Цябе
Праз заступніцтва Святога Ізыдора, біскупа і доктара,
Каб у нашых падарожжах па інтэрнэце
Мы накіроўвалі нашы рукі і вочы
Толькі да таго, што згодна з Тваёй воляй
І выяўлялі бы зычлівасць і цярпенне
Да ўсіх душ, якія бы ні сустрэліся нам
У імя Пана нашага Езуса Хрыста, Амэн!
