Belarusian English French German Italian Lithuanian Polish Russian Spanish Ukrainian

Малітва св. Францішка

Усемагутны,* Найсвяцейшы i Найвышэйшы Божа,* Ойча Святы i справядлiвы,* Пане неба i зямлi Валадару,* дзеля Цябе самога, падзяку Табе складаем,* бо воляю Тваёй святою i праз Адзiнага Сына Твайго,* Ты з Духам Святым даў iснаванне ўсялякай iстоце духоўнай i цялеснай,* а нас стварыў па вобразе i падабенстве Тваiм,* i паставiў у раi.* Мы аднак жа ўпалi па сваёй вiне.* Дзякуем Табе,* бо як стварыў Ты нас праз Сына Твайго,* так праз мiласць Тваю святую,* якую нас умiлаваў,* Ты справiў, што Ён, сапраўдны Бог i сапраўдны Чалавек,* нарадзiўся з усяслаўнай Панны,* благаславёнай, святой Марыi,* i праз Яго крыж, i кроў, i смерць* Ты захацеў нас адкупiць з няволi.* Дзякуем Табе,* бо Твой Сын прыйдзе ў хвале i велiчы сваёй,* каб скiнуць у агонь вечны праклятых,* якiя не чынiлi пакуты i не пазналi Цябе,* i каб абвясцiць усiм* якiя Цябе пазналi i шанавалi, i служылi Табе ў пакуце:* Iдзiце благаславёныя Айца майго,* вазьмiце валадарства, прыгатаванае вам ад пачатку свету.*    Мы ж браты меньшыя, слугi нягодныя,* пакорлiва просiм i молiм,* каб мы ўсе непахiсна трывалi ў сапраўднай веры i пакуце,* бо iнакш нiхто не можа атрымаць збаўлення.* Амэн.

(св. Францiшак: Незатверджаная рэгула 23, 1 - 4.7)

AddThis Social Bookmark Button