Малiтва Опцiнскiх старцаў
Пане,* дай мне ў супакоi духоўным прыняць усё, што прынясе мне сённяшнi дзень.* Дай мне цалкам аддацца волi Тваёй Святой.* На кожны час гэтага дня ва ўсiм настаў i падтрымай мяне.* Якiя б нi атрымаў я весткi на працягу дня,* навучы прыняць iх са спакойнаю душой i цвёрдым перакананнем, што на ўсё Святая воля Твая.* Ва ўсiх маiх учынках i словах кiруй маiмi думкамi i пачуццямi.* Ва ўсiх непрадбачаных выпадках ня дай мне забыць, што ўсё дадзена Табою.* Навучы мяне шчыра i разумна паводзiць сябе з кожным членам маёй сям'i,* нiкога не засмучаць i нiкога не саромiць.* Пане, дай мне моц вытрымаць стому сённяшняга дня i ўсе падзеi на працягу яго.* Кiруй маёй воляй i навучы мяне малiцца,* спадзявацца, верыць, любiць,* цярпець i прабачаць. Амэн.
