Малiтва да святога Максiмiлiяна Апостала Беззаганнай
Святы Максiмiлiяне! - святлом Духа Святога асвечаны,* ты шмат людзей накiраваў да iдэалаў святасцi,* адначасова даючы разнастайныя прыклады евангелiзацыi* дзеля пашэрэння Валадарства Божага ва ўсiм свеце.* У лучнасцi з Беззаганнай вымалi нам святло i сiлу,* каб мы здолелi ўсiм рабiць дабро* i каб залучалi ўсiх,* а асаблiва дзяцей i моладзь,* да праўды i любовi Хрыстовай.
Святы Максiмiлiяне!* - паслядоўца Божага Настаўнiка Езуса,* Адкупiцеля чалавека,* стаўшага дзеля нас Баранкам Ахвярным,* ты дабраахвотна даў сябе ў ахвяру за брата-вязня ў канцэнтрацыйным лагеры,* заступiся за нас перад Богам i аб ласцы Яго прасi,* каб мы святасцю палымнеючы,* маглi iншым раздаваць сваё жыццё,* для памнажэння Супакою i Дабра ў людзкiх сэрцах,* у сямейных i законных дамах,* у Бацькаўшчыне нашай* i ва ўсiх iншых краях.* Праз Хрыста Пана нашага.* Амэн.
