Прывiтанне Благаславёнай Дзевы Марыi
Вiтай Панi, святая Каралева,
святая Багародзiца, Марыя.
Ты - Дзева, учыненая Касцёлам i Айцом Найсвяцейшым з неба выбраная,
Цябе Ён асвяцiў,
з Найсвяцейшым, Умiлаваным Сынам Сваiм,
i Духам Святым, Суцяшыцелем.
У Табе была i ёсць уся поўня ласкi i ўсялякае дабро.
Вiтай, Палац Яго,
Вiтай, Святыня Яго,
Вiтай, Дом Яго.
Вiтай, Покрыва Яго,
Вiтай, Служка Яго,
Вiтай, Мацi Яго.
i вы ўсе святыя цноты,* якiя Дух Святы ласкаю i светам сваiм* улiвае ў сэрцы верных,* каб вы з няверных учынiлi верных Богу.* Амэн.
(святы Францiшак, Прывiтанне Благаслаўлёнай Дзевы Марыi)
