Belarusian English French German Italian Lithuanian Polish Russian Spanish Ukrainian

Малiтва да святога Францiшка

 

Ты, якi так блiзка прыблiзiў Хрыста тваёй эпосе,* дапамажы нам, прыблiзiць Хрыста нашай эпосе,* нашаму складанаму i крытычнаму часу.* Падтрымлiвай нас!* Сённяшнi дзень з вялiкаю надзеяю чакае Хрыста,* хоць шмат нашых сучаснiкаў не ўсведамляюць сабе гэтага.*

Святы Францiшку з Асыжу!* Дапамажы нам прыблiзiць Хрыста Касцёлу i сённяшняму свету!*

Ты ў сэрцы сваiм насiў чарговыя перамены лёсу людзей табе сучасных,* падтрымай нас, каб мы сэрцам блiзкiм да сэрца Збаўцы,* абнялi справы людзей нашай эпохi,* складаныя эканамiчныя, палiтычныя i грамадскiя праблемы,* праблемы культуры i сучаснай цывiлiзацыi,* усё цярпенне,* напружаныя сытуацыi, неспакой.* Дапамажы нам, усё гэта перакласцi, на простую i прыносячую плёны мову Евангелля.* Дапамажы нам, вырашыць усе гэтыя справы з дапамогай Евангелля,* каб Хрыстус, Сам мог быць для чалавека нашых часоў* Дарогаю, Праўдаю i Жыццём.

(з малiтваў Яна Паўла II ля гробу св. Францiшка 05.11.1978)

 

AddThis Social Bookmark Button