Belarusian English French German Italian Lithuanian Polish Russian Spanish Ukrainian

Малiтва аддання сябе Хрысту

Пане, Езу Хрыстэ, Ты ўсё аднаўляеш, аднавi i мяне, каб нястомна сведчыў аб моцы Твайго змёртвыхпаўстання. Аднавi маё сэрца i мiласцю Тваёю ажывi яго, каб я заўсёды крочыў па дарозе якую Ты мне прызначыў. Адгэтуль да Цябе хачу належаць. Вызвалiцца хачу з ярма цемры i з-пад улады д'ябла. Прагну ўвайсцi ў Валадарства Тваё i стацца часткаю Твайго народу. Адвярнуся ад зла ўсялякага i аберагацца буду ўсяго, што да зла вядзе. Прабач, прашу, усе грахi, учыненыя мною. Ахвярую Табе жыццё маё i абяцаю слухаць Цябе як Пана майго. Прашу Цябе, Хрысце, дай мне ласку адраджэння ў Духу Святым. Амэн.

AddThis Social Bookmark Button