Выклад малiтвы «Ойча наш»
О Найвышэйшы Ойча наш: Стварыцель, Адкупiцель, Суцяшыцель i Збаўца наш.
Каторы есць у небе: ў анёлах i ў святых. Ты прасвятляеш iх да пазнання, бо Ты Пане - святло. Ты распальваеш iх каб любiлi Цябе, бо Ты Пане - любоў; Пасяляешся ў iх i напаўняеш, каб адарыць iх шчасцем, бо Ты Пане - найвышэйшае дабро, ад якога паходзiць усялякае дабро, без якога няма iншага дабра.
Свяцiся iмя Тваё: няхай заззяе ў нас пазнанне Цябе, каб мы пазналi шырыню дабрадзействаў Тваiх, даўжыню абяцанняў Тваiх, вышыню велiчы i глыбiню судоў Тваiх.
Прыйдзi валадарства Тваё: каб ласкаю Ты кiраваў намi i давёў нас да валадарства Твайго, дзе без заслоны ўглядацца ў Цябе будзем, дзе любоў да Цябе дасканалая i еднасць з Табою - асалода, дзе ўцеха вечная.
Будзь воля Твая, як у небе, так i на зямлi: каб з усяго сэрца мы любiлi Цябе, заўсёды думаючы аб Табе, усiм сэрцам iмкнучыся да Цябе, усiм розумам кiруючы да Цябе нашыя памкненнi, ва ўсiм шукаючы хвалы Тваёй i з усёй моцы нашай, збiраючы ўсе сiлы нашыя i пачуццi душы i цела на служэнне мiласцi Тваёй, не шукаючы нiчога iншага; i блiжнiх нашых каб любiлi як самых сябе, усiх паводле сiлаў нашых пацягваючы да мiласцi Тваёй, аб дабрабыце другога радуючыся, як аб сваiм, спачуваючы ў няшчасцi i нiкому не робячы крыўды.
Хлеба нашага штодзённага: ўмiлаванага Сына Твайго, Пана нашага Езуса Хрыста, дай нам сёння, на ўспамiн i дзеля зразумення, i ўшанавання любовi, якою Ён нас адарыў, а таксама таго, што нам сказаў, учынiў i сцярпеў.
I адпусцi нам грахi нашыя: праз невыказную мiласэрнаць Тваю, праз моц мукi ўмiлаванага Сына Твайго, i праз заслугi i заступнiцтва Найсвяцейшай Панны i ўсiх выбраных Тваiх.
Як i мы адпускаем вiнаватым нашым: а чаго мы цалкам не адпускаем, Ты Пане, навучы нас цалкам адпускаць, каб мы сапраўды, дзеля Цябе, любiлi ворагаў i Цябе за iх набожна малiлi, не аддаючы нiкому злом за зло, i праз Цябе каб старалiся для ўсiх быць дапамогай.
I не ўводзь нас у спакусу: таемную чы яўную, неспадзявальную чы настойлiвую.
Але збаў нас ад злога: мiнулага, цяперашняна i будучага.
Хвала Айцу i Сыну, i Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер i заўсёды, i на вякi вечныя. Амэн.
(св. Францiшак: Выклад малiтвы «Ойча наш»)
