Belarusian English French German Italian Lithuanian Polish Russian Spanish Ukrainian

Усхваленне Бога Найвышэйшага

Ты Святы, Пане Божа адзiны, чынiш цуды.

Ты моцны, Ты вялiкi,

Ты Найвышэйшы.

Ты Валадар усемагутны,

Айцец Святы, Валадар неба i зямлi.

Ты ў Тройцы адзiны, Пан Бог над багамi,

Бог жывы i праўдзiвы.

Ты мiласць, каханне,

Ты мудрасць, Ты пакора,

Ты цярплiвасць, Ты прыгажосць,

Ты лагоднасць, Ты бяспека,

Ты спачынак, Ты радасць, Ты надзея наша i весялосць.

Ты справядлiвасць, Ты ласкавасць,

Ты поўня ўсялякага багацця нашага.

Ты прыгажосць, Ты лагоднасць,

Ты апякун, Ты ахоўнiк i абаронца наш.

Ты моц, Ты прахалода, Ты надзея наша, Ты вера наша,

Ты мiласць наша.

Ты ўся асалода нашая,

Ты наша жыццё вечнае,

Пан вялiкi i дзiўны,

Бог усемагутны, Збаўца мiласэрны.

(св. Францiшак: Усхваленне Бога Найвышэйшага)

AddThis Social Bookmark Button