Малітва св. Францішка
Усемагутны, найсвяцейшы i найвышэйшы Божа,* мы ўсе грэшнiкi няшчасныя,* i ўсе разам не вартыя вымавiць Iменi Твайго,* пакорна просiм, каб Пан наш Езус Хрыстус,* Сын Твой умiлаваны,* да Якога прыхiльнасць Твая Божа,* за ўсё складаў Табе падзяку, разам з Духам Святым Суцяшыцелем* так, як Табе i Яму падабаецца,* Ён заўсёды Табе ва ўсiм дастатковы,* праз Яго Ты столькi ўчынiў для нас. Амэн. (Аллелюя)
(св. Францiшак: Незатверджаная рэгула 23.5)
Альбо:
Усемагутны i найсвяцейшы Пане,* пакорна просiм праз мiласць Тваю,* каб мы так, як Табе падабаецца, за ўсё Табе падзяку складалi,* найвышэйшаму Богу,* праўдзiваму, вечнаму i жывому,* з Сынам Тваiм наймiлейшым, Панам нашым Езусам Хрыстом* i Духам Святым Суцяшыцелем* на вякi вечныя. Амэн. (Аллелюя)
(св. Францiшак: Незатверджаная рэгула 23.6)
