Belarusian English French German Italian Lithuanian Polish Russian Spanish Ukrainian

Малiтва з паслання св. Францiшка да ўсяго закону

Усемагутны, вечны, справядлiвы i мiласэрны Божа,* дай нам няшчасным чынiць для Цябе ўсё тое,* аб чым ведаем, што Ты хочаш гэтага,* i заўсёды хацець таго, што Табе падабаецца,* каб мы ўнутрана ачышчаныя,* унутрана асвечаныя i агнём Духа Святога раcпаленыя,* маглi iсцi слядамi ўмiлаванага Сына Твайго, нашага Пана Езуса Хрыста* i дайсцi да Цябе Найвышэйшы,* дзякуючы толькi ласцы Тваёй,* якi ў дасканалай Тройцы i простай Еднасцi,* жывеш i валадарыш, i прымаеш усхваленне,* Бог Усемагутны праз усе вякi вечныя. Амэн

(малiтва з паслання св. Францiшка да ўсяго закону)

AddThis Social Bookmark Button