Нашыя знакі
Францішканскі герб.
Супакой і Дабро!
Складаецца з двух перакрыжаваных рук: адной, агалёнай - Езуса, другой, апранутай у хабіт - Францішка. Гэты знак выяўляе ідэю і мэту францішканскай духоўнасці - прыпадобіцца Хрысту, гэтае прыпадабненне з'яўляецца працэсам, які павінен працягвацца цэлае жыццё. Унізе герба напісаны дэвіз: "Супакой і дабро". Ён з'явіўся з інспірацыі святога Францішка, аб чым гавораць: Рэгула 3, 13, Запавет 23, Нагады 8,4, 1C 23.
Другая крыніца з'яўлення гэтых слоў знаходзіцца ў Кнізе Ізаяша (52,7): " Як жа жаданыя крокі пасланца на горных вяршынях, які нам апавяшчае супакой, аб'яўляе аб шчасці, паведамляе аб збаўленні ". У перакладзе на лацінскую мову гэтых слоў напісана: "Як жа паўны гучання ногі таго, хто гаворыць аб супакоі, таго, хто паведамляе аб дабры". Св. Павел цытуе гэты тэкст у пасланні да Рымлян (10,15) у кароткай форме: "Як прыгожыя ступні ног тых, хто аб'яўляе аб добрых вестках".
Па францішканскай традыцыі гэты дэвіз з'яўляецца фундаментальнай апастольскай праграмай: прапаведваць жыццём і словам Евангелле, якое з'яўляецца крыніцай супакою і дабра. Слова "супакой" азначае не толькі адмову ад вайны, а значна больш, як і слова "дабро" азначае таксама радасць, шчасце, збаўленне. Францішканскі герб мае розныя стылізаваныя формы (напрыклад, з шчытом, апраўленым францішканскім поясам)
Знак Таў
Вялікае месца ў жыцці Святога заняў біблейскі знак Таў, які вельмі паважалі. Аб выкарыстанні гэтага знака Святым Францішкам напісаў Томаш з Чэляно: "Самым блізкім Святому быў знак Таў, з дапамогай якога ён падпісваў паперы. А менавіта Паціфік, Божы муж, які меў нябесныя бачанні,сваіма вачыма ўбачыў на ілбу святога айца Францішка вялікі знак Таў, рознакаляровы і зіхатлівы залатым бляскам" (3Ч, 3).
Святы Банавентура падкрэсліў красамоўства пакаяння гэтага знака: "Божы муж (Францішак) атачаў гэты знак выключнай увагай, часта аб ім гаварыў у сваіх пропаведзях, рабіў яго ў пачатку сваіх заняткаў і ўручную падпісваў гэтым знакам розныя паперы, якія пасылаў з каханнем, як калі бы ён клапаціўся аб тым, як намаляваць знак Таў на ілбах людзей, якія плачуць і пакутуюць, але людзей, звернутых да Хрыста" (2В 11, 9).
Знак Таў упрыгожвае самую каштоўную і больш за ўсё ўражлівую рэліквію Святога, якой благаслаўляюць людзей, якія сабіраюцца 4 кастрычніка ў базіліцы ў Асыжу. Гэта маленькі пергамін, на якім Святы напісаў раненай ад Божых Знакаў рукой благаслаўленне брату Лявону, свайму лепшаму сябру, сакратару і даверанаму.
Брат Лявон меў слабы характар, баязлівае сумленне і быў ў яго такі стан, што ён пачаў сумнявацца ў сваім збаўленні. Святы сказаў аб ім так: "Каб мая душа была такой жа празрыстай і бездакорнай, як брата Лявона". Святы напісаў для брата Лявона благаслаўленне як пасведчанне таго, што Бог яго кахае і што ён будзе збаўлены. На гэтай паперы знак Таў перасякае імя брата Лявона. Гэта азначае, што Бог знаходзіцца з ім і ў ім. Таў - знак Божага кахання.
У трактаце аб цудах Томаш з Цэляно гаворыць аб падзеі з невялікага горада Горы, дзе адзін мужчына не мог ні хадзіць, ні рухацца, бо ў яго была паламаная нага. Францішак дакрануўся да месца, дзе хварэла нага, маленькай палачкай, якая была падобна на знакТаў, які застаўся на выгаянай назе (3С 159).
Святы ўзяў малітвы да знака Таў?
Быў 1215 год. 1 лістапада рымскі папа Інацэнты III сабраў Усеагульны Сабор у Рыме на Латэран. Там сабралося 412 біскупаў, 800 пробаршчаў. Прыехалі таксама патрыярхі з Канстанцінопаля і Ерузалімы, сваіх прадстаўнікоў даслалі патрыярхі Александрыі і Анціёхіі. Было каля 2 тысяч удзельнікаў, паміж якімі хутчэй за ўсё знаходзіліся таксама Францішак і Дамінік, абодва яны чакалі ўхвалы створаных імі ордэнаў.
Пачатак Сабора рымскі папа адкрыў словамі: "Я вельмі жадаў сустрэць гэты Вялікдзень з вамі". Нагадаў, што Вялікдзень азначае "пераход" і пажадаў усім тым, якія сабраліся, каб гэты Сабор стаў прапановай да лепшага стану Касцёла. Інацэнты III абапяраўся ў сваіх пропаведзях на тэксце прарока Ізахеля, прачытаў і адкрыў сэнс слоў, накіраваных Богам да прарока: "Прайдзі праз сярэдзіну Ерузаліма і намалюй знак Таў на ілбах тых мужчын, якія ўздыхаюць і руйнуюцца над тым злом, якое там робіцца " (Ez 9, 4). "Таў - гэта апошняя літара старажытнагабрэйскага алфавіту - гаворыць папа - а яго форма нагадвае крыж такім, якім ён выглядаў перад прымацаваннем таблічкі Пілата".
Сваю пропаведзь папа скончыў заклікам, каб кожны заставіў гэты знак у сваім жыцці назаўсёды, бо "літасці дасягне той, хто будзе насіць знак Таў - знак збаўленчага і абноўленага жыцця".
Святы даслоўна зразумеў заклік папы. Галоўная думка, выходная ад папы, спакусіла Францішка і стала цэнтральнай ідэяй у яго жыцці, А Таў - знакам звернутых грэшнікаў.
Томаш з Чэляно піша аб тым, што Францішак маляваў Таў на дзвярах і сценах келляў законнікаў, як бы ўспамінаючы Кнігу Выхаду, як гавораць каментатары, дзверы сядзіб і ілбы людзей адзначаліся крывёй баранкаў у форме крыжа. Апошняя літара алфавіту - гэта як бы апошняя дошка выратавання, але таксама гэта знак апошняга дня падзей, які здасца ў небе.
Таў афарбуе ўсю францішканскую духоўнасць, аб якой пасля 1215 года яшчэ больш пазнаюць як аб духоўнасці крыжа і Эўхарыстыі.
На выбар гэтага знака паўплываў таксама і іншы факт - сустрэча Святого з братамі святога Антонія Пустэльніка, званымі паўсядзённа антаніянамі. Каб гэта высвятліць, трэба было падумаць над роляй пракажаных у жыцці Святога. Дачыненне да пракажаных было таямніцай, у якую Францішак узіраўся. Клопат аб іх быў часткай яго духоўнасці. Францішак, як і шматлікія людзі таго часу, ведалі сакрэт Езуса пракажанага, які інтэрпрэтавалі па-рознаму. У літургіі чыталі песню слугі Яхвэ па прароку Ізаяшу: "А мы яго палічылі пракажаным" (Iz 53, 4), На разьбярстве, палотнах, вітражах Езуса паказвалі пракажаным.
"Пралогам" вяртання Францішка лічыцца вядомы пацалунак на ілбу пракажанага (1Ч 17, 32). Францішак бачыў у іх Хрыста , які церпіць. Сваю службу Хрысту Францішак пачаткаў ад службы пракажаным.
Яго першыя паслядоўнікі, як мы чытаем у асыжскім зборніку: "сярод розных вучэнняў прымалі і тое, што яны павінны служыць пракажаным і заставацца ў іх хатах".
У Асыжы знаходзіўся лепразорый, дзе Францішак распаўсюджваў апеку над пракажанымі. У Рыме дзейнічала лякарня святога Антонія пустэльніка, якую Францішак наведаў некалькі разоў. Менавіта гэтая лякарня злучала Святога з антаніянамі, якіх звалі братамі лякарнікамі. Супольнасць гэтых братоў стварылася ў 1095 гаду ў Францыі. У 13 стагоддзі браты мелі больш чым 360 хат у розных краінах, таксама і рымская хата, дзе знаходзіўся Францішак,належала ім. Галоўным заданнем братоў быў клопат аб хворых, а асабліва аб пракажаных.
Антаніяны выкарысталі знак Таў як сваю эмблему.
Яны насілі кій, якога верхняя частка мела форму літары Таў, а таксама рызу, на якой быў бачны гэты знак. Браты пачыталі гэты знак, бо яны лічылі яго знакам фізічнага і маральнага здароўя, якое неслі хворым людзям.
Сустрэча з антаніянамі, магчыма, першае, што выклікала ў Францішка павагу да знака Таў.
Служачы пракажаным, Францішак жадаў быць падобным на Езуса, які вылечваў хворых. Святы памятаў аб сакрэце цярпення Езуса і таму даў свайму ордэну заданне - клапаціцца аб няшчасных і хворых. Мы можам прачытаць у "Кветках": "А служыў не толькі таварышам, але акрамя гэтага загадаў братам свайго ордэна служыць пракажаным, куды бы яны не пайшлі і дзе бы не спыніліся, дзеля кахання Езуса, які жадаў, каб мы Яму ў пракажаных служылі ".
Узяцце Таў на свой уласны друк мае сваё абгрунтаванне ў тэксце Апакаліпсы (Ар 6, 1-8), які чытаюць у свята Ўсіх Святых. Перад агульным няшчасцем пасланец Бога выклікнуў гучным голасам 4 анёлам: "Не рабіце зла ні зямлі, ні мору, ні дрэвам, пакуль мы апячатаем ілбы слуг нашага Бога". Лічба апячатаных - 144 тысячы. Гэты сімвалічны лік (12*12) пазначае ўсеагульнасць збаўленне.
Святы "апячатвае" гэтым знакам сябе і сваіх паслядоўнікаў, ён бачыць у гэтым знаку гарантыю апекі Бога, страхаванне сябе і братоў, упэўненасць збаўлення.Людзі святога знака Таў - гэта Слугі Бога. Гэты ахоўны тытул "слугі Бога" мы часта сустракаем у лістах святога Францішка, які ўжываў яго да сабе і да сваіх братоў.


