У Мінску святкавалі святога Яна Евангеліста
27 снежня вернікі капліцы Святога Яна Евангеліста і Святога Максімільяна Марыя Кольбэ ў Кунцаўшчыне абыходзілі чарговы, пяты па ліку, парафіяльны адпуст. Святую імшу цэлебраваў а. Аляксандр Улас OFMconv. У гэты дзень францішканская каплічка вітала шматлікіх святароў і вернікаў і з іншых парафій. Пад час казання, якое прамовіў а. Анджэй, асаблівым чынам узгадвалася постаць Святога Яна, які быў умілаваным вучням Езуса. Прысутнасць Апостала Яна неаднаразова сустракаецца ў Святым Пісанні. Так, пры перамяненні Пана на гары Табор, акрамя Яна Хрысціцеля і Пятра, таксама прысутны і Ян. Пры смерці Езуса – Святы Ян стаіць верна пад крыжам і па Яго загаду становіцца сынам Марыі.
Францішканскія рэкалекцыі з Святым Францішкам і святым Максімільянам М. Кольбэ
Суполнасць айцоў францішканаў ў Івянцы сардэчна запрашае хлопцаў ад 8 класа і старэйшых на францішканскія рэкалекцыі ў духу святога Францішка з Асізі і святога Максімільяна М. Кольбэ
тэма: Знаёмства з духоўнасцю святога Францішка і святога Максіміліяна Марыі Кольбэ.
Рэкалекцыі распачнуцца 27 снежня ў 15:00 гадзін і скончацца 30 снежня ў 13:00 гадзін.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па адрасу:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. tel. 801772 49042 MTC (29) 551 66 42 (а. Лех)
Імяніны нашых братоў
Учора 14 снежня, ўся наша Івянецкая францішканская супольнасць, святкавала імяніны двух нашых айцоў - найстарэйшага сярод усіх братоў на Беларусi, айца Веслава, а таксама айца з кляштара ў Удзела айца Вальдэмара. Жадаем нашым братам заступніцтва нашага апекуна св. Францішка і апекі Маці Божай на дарозе іх манаскага паклікання

