Belarusian English French German Italian Lithuanian Polish Russian Spanish Ukrainian

Св. Клара

св. Клара"Асыж - гэта месца, куды ўжо восем вякоў прыбываюць шматлікія пілігрымы, каб разважаць над боскай легендай Клары, легендай, якая аказала вялікі ўплыў на жыццë Царквы і на гісторыю хрысцьянскай духўнасці. У нашую эпоху трэба абавязкова паўтарыць адкрыцë св. Клары, бо яно мае важкае значэнне для Царквы; патрэбна зрабіць адкрыццë гэтай харызмы, гэтага паклікання. Неабходна паўторнае адкрыццë боскай легенды  Францішка і Клары" (прамова Яна Паўла II у Асыжы, 12 сакавіка 1982 года).

"Сапраўды, цяжка раздзяліць гэтыя імëны: Францішка і Клары. Гэтыя два феномены: Францішака і Клару. Гэтыя дзве легенды: Францішка і Клару.  Паміж імі знаходзіцца нешта такое глыбокае, што нельга зразумець, не прымаючы да ўвагі крытэрыі францішканскай, хрысцьянскай, евангельскай духоўнасці, што нельга ахапіць, апіраючыся на людскія крытэрыі. Біном: Францішк-Клара - гэта рэчаіснасць, якая пасцігаецца выключна катэгорыямі хрысцьянскімі, духоўнымі, нябеснымі; аднак жа належыць ëн да рэальнасці гэтага свету, гэтага месца, гэтай Царквы. Усë пачалося тут у Асыжы" (там жа).
Клара, дачка шляхціца Фавароне д′Офрэдуччыо і Марталяны, нарадзілася ў Асыжы ў 1193 г. (паводле іншых у 1194). Ва ўзросце 18 гадоў, прывабленная ідэаламі беднасці, пакорнасці і вернасці Укрыжаванаму Хрысту, якімі жыў і прапаведаваў Францішак Бернардоне, у начы Вербнай Нядзелі 1211 г. уцяла з палацу сваіх бацькоў і падалася да Парцыункуле, дзе яе чакаў Францішак са сваімі братамі. Тут атрымала з рук Бедачыны хабіт і манаскую вуаль, але найперш састрыг яе прыгожыя і пышныя валасы. Перад алтаром Маці Божай Анëльскай пасвяцілася Богу, прысягаючы назаўсëды беднасць, паслушэнства і дзявоцтва, беручы за прыклад Ісуса Хрыста. Гэтай ноччу паўстаў другі одэн францішканскі, сëння вядомы ў свеце пад назвай: сëстры кларысы.      

Францішак на самай справе адыграў у жыцці Клары цудоўную ролю, паказаўшы дарогу да Хрыста, якога ўжо перад тым выбрала за прыклад і мэту ўсіх сваіх імкненняў. Калі ж у 1211 г. тайком выйшла з дому і падалася да Францішка, не спадзявалася, што вынікі гэтага ўчынку перакрочаць граніцы Асыжу, а пазней - Італіі. Ведала адно: для найважнейшай справы ў гісторыі чалавецтва - для збаўлення - жанчына паклікана так сама, як і мужчына. І ў той жа меры яна адказная перад Богам і бліжнім за лëс і каштоўнасць гэтай справы ў сабе і ва ўсім свеце.

Пасля кароткага побыту ў сясцëр Бенедзікцінак, Клара была пераведзена Францішкам у кляштар пры касцëле св. Даміана. З 1211 г. да смерці ў 1253 годзе Клара змагалася за захаванне тоеснасці ордэна, да якога прыстала назва "Бедныя Дзевы". Змагалася за паўнату сутнасці гэтага тытула, тлумачачы пảпам Грыгорыю IX і Інакенцію IV, што пратэставаць беднасцю супраць узрастаючага культа грошай і багацтва, жанчыны змогуць, як мінімум,  нароўні з мужчынамі. Аказалася зразумелай тагачасным жаночым светам. У кляштар пры касцëле св. Даміана пачалі прапаноўваць свае кандыдатуры пастулянткі розных сацыяльных класаў. Першымі былі: яе родная сястра Кацярына, якая прыняла імя Агнеса, пазней настаяцельніца кляштара ў Манціцэліі, пасля смерці кананізавана; яе ўласная маці, аўдавеўшы, Мартуляна з малодшай дачкой Беатрыс. Ідэя такога далучэня да жыцця Царквы трапіла ў Еўропе на добры грунт. Такім грунтам сталі Чэхія са св. Агнесай з Прагі і Польша, дзе ў другой палове XIII стагоддзя назіраем сярод кларыс св.Кінгу, бл. Саламею і бл. Іаланту - усе княжацкага роду.

У асобе Клары не было ні пагарды, ні наіўнага замілавання гэтым светам, што, паводле яе, складаўся з братоў і сясцëр па чалавечнасці. Джотта напісаў яе нахіленай над мëртвым целам св. Францішка, у якога шмат чаму навучылася - перад усім, пашаны да тварэння Божага, якім ëсць увесь космас, а у ім - чалавек. Была зразумелай вучаніцай і дасканлай настаўніцай жаноцкасці, якая турбуецца аб сваіх правах; якая абараняе ўласную годнасць у рамках прызнання не людскімі капрызамі, а Божай воляй. Праз усë жыццë выступала як мужная жанчына, малая, эмпатыйная, далікатная, але заўсëды рашучая. З задавальненнем называла сябе раслінкай св. Францішка.

Калі ў Францішка, надзеленага сцігматамі, пагоршылася здароўе, Клара прыняла яго ў св. Даміана ў келлі, збудаванай для  ў садзе. Незадоўга да смерці Бедачына перадаў ëй сваë астатняе жаданне. Пасля смерці Францішка браты перанеслі яго цела ў касцëл. Святая астатні раз маглапрыкланіцца перад яго сцігматамі.

У кляштары св. Даміана Клара пражыла 42 гады, з іх аж 28 цярпела на хваробы. Да самай смерці выконвала абавязкі настаяцельніцы. Смяротна хворую, яе адведаў папа Інакенцій IV. За два дні да яе смерці гэты ж папа зацвердзіў статут, напісаны Кларай па ўзору статута св. Францішка, а не св. Бенедзікта. Памерла 11 жніўня 1253 года. Кананізавана папам Аляксандрам IV 15 жніўня 1255 года ў Анагне.

У кананізацыйнай булле папа ў сувязі са смерцю Клары (што значыць светлая, прамяністая) піша: "Клара перад сваім навяртаннем светлая, у навяртанні яшчэ святлейшая, у жыцці закрытым прасветлая, найсвятлейшая пасля заканчэння зямнога жыцця! Бо заяснела ў жыцці свецкім, распрамянілася ў паслушэнстве, дома свяціла як праменьчык, у кляштары распрамянілася як святло бліскавіцы. Заяснела падчас жыцця, прамянее пасля смерці, заяснела на зямлі, разсявае бляск на небе! Што праўда, святло гэтае заставалася скрытым за сценамі кляштара, але пасылала вонкі свае светлыя праменні, канцэнтравалася ў цесным кляштары, але адначасова разсявалася па ўсім свеце, трымалася скрытасці, а выплывала вонкі.  Клара жыла ва ўкрыцці, але жыццë яе станавілася адкрытым, Клара захоўвала цішыню, але яе мова была гучнай, Клара ўкрывалася ў келлі, але была вядомая у многіх гарадах".

Цела Клары пакоілася ў касцëле св. Грыгорыя, а пасля пабудавання ў яе гонар базілікі, перанесена і знаходзіцца там з 1260 года да сëнняшняга дня.

Іканапіс часцей за ўсë прадстаўляе св. Клару з дараносіцай у руках. Падчас набегу Сарацынаў на Асыж (1240-1241) Святая, дзякуючы багаслужэнню да Найсвяцейшага Таінства, стала прычынай іх адступлення ад ацэпленага горада.

Пасля Клары засталося некалькі твораў:
1. Статут, які быў зацверджаны 9 жніўня 1253 г. папам Інакенціям IV,
2. Завяшчанне і благаславенства,
3. 4 лісты да св. Агнесы з Прагі, св. Агнеса (кананізаваная папам Янам Паўлам II 12 лістапада 1989 г.) была дачкой Аттона I, караля Чэхіі, і Канстанцыі Венгерскай, кроўнай св. Лізаветы. Выхоўвалася ў кляштары цыстэрс у Трыбніцы, а потым у кляштары ў Доксан (Чэхія). Зафундавала шпіталь для бедных і два кляштара: францішканаў і кларыс у Празе. Вуаль кларыс прыняла ў 1234 г, а трохі пазней стала паслушніцай свайго кляштара.
4. Ліст да св. Эрментэтруды з Бругас.
Біяграфію "Легенда пра св.Клару" наісаў бр. Тамаш з Цэляно.
У 1953 г. папа Пій XII пастанавіў св. Клару апякункай радыë і тэлебачання. Менавіта таму, што ў ноч Божага Нараджэння, не маючы магчымасці па прычыне хваробы прымаць удзел у багаслужэнні, з Божай міласці бачыла дасканала на адлегласці, нібы на экране, і чула ўсë, нібы была прысутная на ўрачыстасці ў ніжняй базіліцы гробу Бедачыны.
27 кастрычніка 1986 г. Ян Павел II падчас малітоўнага спаткання прадстаўнікоў вялікіх рэлігій свету сказаў: "Гэта трывалы прыклад Асыжа: гэта прыклад св. Францішка, які ўвасобіў у жыццë прывабны для нас ідэал; гэта прыклад св. Клары, якая была яго першым паслядоніцай. Гэты ідэал складзены з лагоднасці, пакорнасці, глыбокага пачуцця Бога, а таксама адданасці служэнню ўсім людзям. Св. Францішак быў чалавекам міру, св. Клара была ў найвышэйшай ступені жанчынай малітвы. Яе сувязь з Фрнцішкам у малітве падтрымлівала яго і братоў, падобна як сëння падтрымлівае нас. Францішак і Клара даюць прыклад жыцця ў міры з Богам, з самым сабой, з усімі мужчынамі і жанчынамі на гэтым свеце. Няхай гэты святы муж і гэтая святая жанчына будуць сëння натхненнем для ўсіх людзей, каб маглі мець такую ж сілу характэру і любові Бога і бліжняга, каб і далей крочыць дарогай, па якой маем ісці разам.
Узрушаныя пркладам Св. Францішка і св. Клары - сапраўдных вучняў Хрыста - і перакананыя прыкладам сëнняшняга дня, які маглі перажыць разам, абавязваемся выканаць рахунак сумлення, лепш прыслухоўвацца да іх голасу, ачысціць нашую душу ад гневу, варожасці і зайздрасці. Будзем старарацца ствараць супакой ў думках і дзеях, маючы розум і сэрца адкрытыя для яднання людской сям′і".

AddThis Social Bookmark Button