Belarusian English French German Italian Lithuanian Polish Russian Spanish Ukrainian

Благаслаўлённыя Ахілес Пухала і Герман Стэнпень

Благаславёны айцец Ахілес Пухала нарадзіўся ў Малаполынчы ў 1911 годзе. У 16 гадоў выбраў жыццё законнае ў шэрагах францішканцаў. Пасля заканчэння духоўнай семінарыі прыняў сакрамэнт святарства ў ліпені 1936 года. Працаваў у францішканскіх касцёлах у Гродна і Івянцы, абслугоўваў парафію ў Пяршаях, калі там не стала дыяцэзіяльнага пробашча. У памяці вернікаў застаўся як душпастыр працавіты, ахвярны і бясконца аддадзены паверанай пастве. Благаславёны айцец Герман Стэнпень нарадзіўся ў Лодзі ў 1910 годзе. У францішканскі закон уступіў у 1929 годзе. Быў здольным, інтэлігентным і прыкладным клерыкам. Пасланы на вучобу ў Рым, дзе таксама прыняў святарскае пасвячэнне ў 1937 годзе. Пасля вяртання на радзіму працягваў вучобу ў Львоўскім універ-сітэце, атрымаў званне магістра тэалогіі. Потым працаваў душпастырам пры францішканскіх касцёлах у Радомску, у Вільні і Івянцы. Парафіяне — асабліва з Пяршаяў — памятаюць яго як здольнага вікарыя, які шмат маліўся, гатовага заўсёды служыць вернікам у святыні і па за ёй. У час ваеннага тэрору, у чэрвені 1943 года ў Івянцы выбухнула ўзброенае паўстанне супраць гітлераўскіх акупантаў. У адказ на спробу арганізацыі адпору гестапа ўчыніла шматлікія арышты, таксама і ў блізкіх Пяршаях. Пробашча, айца Ахілеса, і вікарыя, айца Германа, папярэдзілі, што іх могуць арыштаваць. Яны маглі б уратавацца, калі б уцяклі і схаваліся. Але яны — у пачуцці абавязку адказнасці за парафіян у такія цяжкія для іх хвіліны — прынялі паводзіны добрага пастыра, які, убачыўшы ваўка, што набліжаецца да аўчарні, не пакідае яе, як наёмнік (Яна 10). Пастыры не могуць пакінуць сваіх вернікаў! — так адказалі абодва айцы на прапанову дапамагчы ім уцячы. А таму іх далучылі да арыштаваных, сярод якіх толькі яны — два францішканцы — былі замучаны на ўскраіне вёскі Баравікоўшчына 19 ліпеня 1943 года у гумне, якое — каб замесці сляды злачынства, гестапаўцы падпалілі; злачынцы паказвалі адной сям'і залітыя крывёю чорныя хабіты і белыя францішканскія паскі. Потым зпад галавешак і попелу людзі дасталі астанкі мучанікаў і пахавалі пры касцёле ў Пяршаях. Смерць двух каталіцкіх святароў заспакоіла дзікую прагу адплаты акупантаў і ацаліла ўсіх парафіян. Там на месцы і ў далёкай эміграцыя ўсё перажыла жывая памяць об пралітай крыві, за іх двумя маладымі, трыццацітрохгодовымі законнікамі. Са здзіўленнем пераказваюць новым пакаленням духоўным і свецкім надпрыродную сілу іх духа, а таксама гераічную любоў да людзей у іх святарскіх сэрцах. Ідуць і ядуць пад крыж, што стаіць на месцы іх мучэнства, і на гэтым кавалачку святой зямлі, палітай крывёю, моляцца, а яна становіцца пасевам новай веры і надзеі ў замучаным войнамі і несправядлівасцю свеце.

AddThis Social Bookmark Button